Home
entries friends calendar user info
piatrouna

Advertisement

Add to Memories
Tell a Friend

Шукаю музыку і песьні для аздабленьня школьных сьвятаў.
Знайшла няшмат.
Але знайшлася кампазытарка, гатовая нешта напісаць і запісаць з добрай аранжыроўкай, каб нашыя дзеці мелі альтэрнатыву " кагда уйдзём са школьнава двара".
Тэрмінова патрэбны добры тэкст!!!!!

Дапамажыце знайсьці  добрыя вершы пра школу, настаўнікаў, першы-апошні званок, etc...

ЗЫ. Прымаюцца ўсе ідэі пра песьні, музыку, вершы, якія можна прапанаваць настаўнікам для такога выкарыстання.

Загадзя дзякую ўсім, хто паделіцца мазгамі
Add to Memories
Tell a Friend
Не перавяліся яшчэ прадстаўнікі інтэлектуальнай меншасьці ў краіне азёр і разумных жанчынаў!
http://naviny.by/rubrics/opinion/2009/10/18/ic_articles_410_165011/
Add to Memories
Tell a Friend
Раней я лічыла страчаным пакаленьнем цяперашніх 40-гадовых, якія адной нагой з савецкага саюзу: комплексы, закладзеныя савецкай адукацыяй, звычкі з савецкай прыгоннай працы,  адсутнасьць амбіцыяў і дынамізму як сьледства адсутнасьці канкурэнцыі.

Потым прыгледзелася да 30-гадовых. Яны яшчэ больш пацярпелі: адсутнасьць прафэсыяналізму (не было ў іх нармальнай працы), адсутнасьць каштоўнасьцяў (выжывалі бяз працы, хто як мог, ды яшчэ насіла іх як флюгер - ад апазыцыі да прапазыцыі),  адсутнасьць адказнасьці,... хаця амбіцыі падрасьлі.

Усе спадзеўкі на  нью джэнэрэйшн - 20 гадовых. У іх зноў бывае прабіваюцца каштоўнасьці, але яны маюць нямераныя амбіцыі, якія  замяняюць  прафэсыяналізм і адказнасьць.  У іх цалкам зьнішчаны комплекс непаўнавартаснасьці, праўда, разам са здольнасьцю  адэкватнай самаацэнкі.  Падлячыць бы іх канкурэнцыяй, каб ня ўмёрлі,  ды дзе вазьмёш - зноў савецкі саюз.
Add to Memories
Tell a Friend
Учора на канале "Лад" паказвалі ўрыўкі са спектакляў "Здешние" і "Рядовые" з сінхронным перакладам на рускую мову. Перадача Дамарацкага была прысьвечана актору Віктару Манаеву. Здаецца, прыплылі.
Add to Memories
Tell a Friend
Мо каму цікава пра адукацыю. На жаль, не пра нашую.
http://www.nastaunik.info/metoda/experience/usa/2/
І тут яшчэ карцінкі: http://www.nastaunik.info/gallery/5
Add to Memories
Tell a Friend
у адной нямецкай кніжцы пра пабудову дэмакратыі ў якасьці эпіграфаў да разьдзелаў стаяць розныя цытаты. Спачатку Махатмы Гандзі, потым мая....

Current Music: Воплі Відоплясова - Розмова з Махатмою

Add to Memories
Tell a Friend
Народ, ці хто ведае, ці нас зачынілі?
Add to Memories
Tell a Friend
УШЛА НА БАЗУ
profile
piatrouna
User: [info]piatrouna
Name: piatrouna
calendar
Back October 2009
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
page summary
tags

    Advertisement

    Customize